Skip to main content

Докшыцы Змест Назва | Гісторыя | Насельніцтва | Эканоміка | Транспарт | Культура | Адукацыя | Мас-медыя | Забудова | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Вядомыя асобы | Гл. таксама | Зноскі | Літаратура | Спасылкі | НавігацыяHGЯOHGЯO213Д000424Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуDJVUКраткий топонимический словарь БелоруссииВерсія: чаму Глыбокае і Беразвечча маюць такія назовы?Westki.infoДокшыцкі раёнВитебский областной исполнительный комитетУ складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы ПаспалітайДокшицыПерепись населения — 2009. Витебская областьКолькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуГеральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.).93Докшыцым. Докшыцым. ДокшыцыДокшыцыПрыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасцьп

Multi tool use
Multi tool use

Населеныя пункты Докшыцкага раёнаНаселеныя пункты паводле алфавітаДокшыцы


афіц. транс.Віцебскай вобласціБеларусіДокшыцкага раёнар. БярэзінаВіцебскаМаладзечнаПолацкВілейкайГлыбокімЛепелемБягомлемВ. ЖучкевічаТ. КашкурэвічаПеруномкельцкагавялікіх князёўлацінеXIVсялоХарэцкай воласціВойцеху МанівідуГрунвальдскай бітвыВКЛВітаўта13.11407Вільні142314851475Алехны СудзімонтавічаМікалая РадзівілавічаАляксандра Юр'евіча Гальшанскага1517Паўламвіленскім біскупам1519Мікалая Мікалаевіча Радзівілавіленскага ваяводы1521152615361542156515541560князёў Гальшанскіх155515571560літоўскіх грошай15611569адміністрацыйнай рэформы15651566Менскага паветаІнфлянцкай вайны (1558-82)16001617Станіслаў Станіслававіч Кішка1626160816211622р. БярэзінаДамашыТаргуныкапітулужамойцкага біскупствавайны (1654—1667)1655СлуцкМінскДзіснаАляксей МіхайлавічПаўночную вайну (1700—1721)1708А. Левенгаўпта174517531781Папы Рымскага Пія VI2-га падзелу Рэчы Паспалітай1793Расійскай імперыіДокшыцкага павета179522 студзеня1796герб1797Барысаўскага паветаМінскай губерніжамойцкага біскупстваВ. Мілашэвічу18001843Валасатку1812вайны 1812 годаЯ. БагарнэК. Ф. Врэдэпаўстання 1830-31красавікумаі1831С. Радзішэўскага18241861воласці18631868магістратРатушаДумапрыставаБарысаўскага паветанароднае вучылішчаперапісу (1897)1904190219071913XXбатлейка Патупчыка1-й сусветнай вайны1915191719181918БНР20 жніўня19191920Рыжскага мірнага дагавора192117 верасня1939гміныДзісенскага паветаВіленскага ваяводства1939БССРВілейскай вобласці15 студзеня19402-ю сусветную вайну9 ліпеня1941партызан29 мая19422 ліпеня194419621965Глыбоцкага раёна195919711894XX ст.ЛагойскГлыбокаеграніцаЛатвііВушачыВілейкаБагушэўскЛепельМядзелМінскамВіцебскамРодныя вытокі1977✰БараньБешанковічыБраслаўВерхнядзвінскГарадокГлыбокаеДзіснаДокшыцыДуброўнаЛепельЛёзнаМёрыНаваполацкНовалукомльОршаПаставыПолацкРасоныСянноТалачынУшачыЧашнікіШаркаўшчынаШуміліна










(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());


54°53′ пн. ш. 27°46′ у. д.HGЯO



Докшыцы




З пляцоўкі Вікіпедыя






Jump to navigation
Jump to search


Горад
Докшыцы

Dokshytsy town.jpg

Вуліца цэнтральнай часткі Докшыцаў




СцягГерб
СцягГерб




















Краіна

Беларусь

Вобласць

Віцебская

Раён

Докшыцкі

Каардынаты

54°53′ пн. ш. 27°46′ у. д.HGЯO

Першае згадванне

1407

Насельніцтва

6 827 чалавек[1] (2017)

Часавы пояс

UTC+3

Тэлефонны код

+375 2157

Паштовы індэкс

211720

Аўтамабільны код

2



Докшыцы на карце Беларусі ±




Докшыцы (Беларусь)

Докшыцы








Докшыцы (Віцебская вобласць)

Докшыцы











Докшыцы на Вікісховішчы

До́кшыцы[2] (афіц. транс.: Dokšycy) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Докшыцкага раёна, у вярхоўях р. Бярэзіна. Размешчаны за 200 км ад Віцебска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Параф'янава на лініі Маладзечна—Полацк, аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Вілейкай, Глыбокім, Лепелем, Бягомлем. Насельніцтва 6 827 чал. (2017)[1].





Змест





  • 1 Назва


  • 2 Гісторыя

    • 2.1 Перыяд Вялікана Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай


    • 2.2 У складзе Расійскай імперыі

      • 2.2.1 Першая сусветная і Грамадзянская вайна



    • 2.3 У складзе Польскай Рэспублікі (1921—1939 гг.)


    • 2.4 Перыяд Беларускай ССР

      • 2.4.1 Другая сусветная вайна



    • 2.5 Пасляваенны перыяд



  • 3 Насельніцтва


  • 4 Эканоміка


  • 5 Транспарт


  • 6 Культура


  • 7 Адукацыя


  • 8 Мас-медыя


  • 9 Забудова


  • 10 Турыстычная інфармацыя

    • 10.1 Славутасці


    • 10.2 Страчаная спадчына



  • 11 Галерэя


  • 12 Вядомыя асобы


  • 13 Гл. таксама


  • 14 Зноскі


  • 15 Літаратура


  • 16 Спасылкі




Назва |


Існуе некалькі тлумачэнняў паходжання тапоніма «Докшыцы». Паводле беларускага географа В. Жучкевіча, ён мае балцкае паходжанне[3] і, на думку Т. Кашкурэвіча, звязана з богам Перуном[4]. Таксама існуе меркаванне, што назва паселішча ўтварылася ад кельцкага «док» — месца малацьбы[5].


У прывілеях вялікіх князёў (на лаціне) згадваюцца як Doxiczane[6]



Гісторыя |



Перыяд Вялікана Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай |


Докшыцы ўзніклі не пазней за XIV ст., як сяло ў складзе Харэцкай воласці, частка якой належыла віленскаму ваяводзе Войцеху Манівіду, удзельніку Грунвальдскай бітвы. Упершыню Докшыцы ўзгадваюцца ў грамаце вялікага князя ВКЛ Вітаўта, выдадзенай 13.1.1407 у Вільні. У ёй Манівід атрымаў пацверджанне на сёлы і сялян-даннікаў у Харэцкай воласці, сярод якіх названы даннікі «доксычане» (doxyczane). Пасля смерці Манівіда (1423) Докшыцы перайшлі да яго сына Яна (Івашкі) Манівідавіча, у 1485 г. — да Войцеха, сына Яна (Івашкі). Пасля яго смерці (1475) спадкаемцамі манівідавай спадчыны сталі дзве сястры — Ядвіга (жонка Алехны Судзімонтавіча) і Соф'я (жонка Мікалая Радзівілавіча). Пры падзеле спадчынай уласнасці частка двароў у Докшыцах дасталася Ядвізе, частка — Соф'і.


У далейшым Докшыцы зведалі яшчэ большае драбленне паміж уласнікамі. Доля Ядвігі адышла да яе дачкі Соф'і, якая ў канцы XV ст. выйшла замуж за князя Аляксандра Юр'евіча Гальшанскага, а пасля смерці (1517) была падзелена паміж чатырмя яе дочкамі і сынам Паўлам, віленскім біскупам. З іх доля ў Докшыцах дасталася Ганне Гальшанскай (жонка Мікалая Юр'евіча Паца), потым яе сынам. Доля ж Соф'і Радзівілавай перайшла да яе чатырох сыноў — Мікалая, Яна, Юрыя і Войцеха. Пасля смерці апошняга з іх (1519) адбыўся чарговы падзел уладанняў. Частка даннікаў з Докшыц адышла да старэйшага з братоў — Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, пазней віленскага ваяводы (памёр у 1521 г.). Яго спадкаемцамі сталі жонка Альжбета і тры сыны — Мікалай, Ян і Станіслаў, якія ў 1526 г. падзялілі бацькоўскія ўладанні.


У 1536 г. сярод спадчыны Мікалая Мікалаевіча Радзівіла ўспамінаюцца «докшыцкія людзі», памер іх штогадовай даніны складаў 36 пудоў мёду. З трох братоў Радзівілаў апошні, Ян, памёр у 1542 г., пасля чаго гэтага частка Докшыц перайшла ва ўласнасць трох яго дачок. Да 1565 г. дзве з іх памерлі бяздзетнымі. Бацькоўская спадчына адышла да трэцяй сястры — Ганны, якая была жонкай (з 1554 г. удавой) Станіслава Пятровіча Кішкі. У 1560 г. ёй належылі 48 двароў (службаў) у Докшыцах, дзе ў той час ужо існавала царква.


Род князёў Гальшанскіх, уладальнікаў судзімонтаўскай часткі Докшыц, згас са смерцю біскупа Паўла ў 1555 г. Спадчына адышла да нашчадкаў па жаночай лініі. Імі сталі дзве дачкі Ядвігі Гальшанскай ад шлюбу з Янам Літаворам Храбтовічам, а таксама дзеці Ганны Гальшанскай. Судзімонтаўская спадчына была падзелена паміж імі на невялікія долі. Адзін з сыноў Ганны Гальшанскай і Мікалая Паца, Дамінік, у 1557 г. прадаў частку даннікаў «на Руси в Довкишчах» Станіславу Садоўскаму, служэбніку Ганны Кішчынай. Апошняя ў красавіку 1560 г. купіла долю Садоўскага ў Докшыцах за 300 літоўскіх грошай, а праз шэсць месяцаў падаравала докшыцкіх даннікаў («отчизных» і купленных «на вечность») служэбніку Пятру Скалдзіцкаму. У 1561 г. Ганна набыла ў Станіслава Мікалаевіча Паца са згоды яго братоў Мікалая, Дамініка і Паўла («маючи от всее братии моц») іх долю ў Докшыцах, якая налічвала «полтори службы» людзей. Заставалася яшчэ адна частка Докшыц, што належыла сястры Ганны Гальшанскай Ядвізе, потым дачцэ апошняй Ганне і яе мужу Юрыю Осціку. У 1569 г. іх сын Мікалай Юр'евіч Осцік падараваў гэту частку Докшыц свайму зяцю, князю Льву Сангушку-Кашырскаму. Далейшы след яе не прасочваецца.


Паводле адміністрацыйнай рэформы, якая была праведзена ў ВКЛ (1565—1566), Докшыцы ўваходзілі ў склад Менскага павета. У час Інфлянцкай вайны (1558-82) ваколіцы Докшыц з'яўляліся адной з апорных баз войск Рэчы Паспалітай. Пасля смерці (1600) Ганны Кішчынай Докшыцы належалі яе сыну Станіславу Кішку (памёр у 1617 г.), а фактычна сынам апошняга. З іх Станіслаў Станіслававіч Кішка (каля 1577 — 1626) перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва і пазней стаў жамойцкім біскупам, у 1608 г. ён заснаваў у Докшыцах драўляны касцёл і падараваў яму фальварак Туркі.


У 1621 г. Докшыцы атрымалі статус мястэчка, а ў 1622 г. Станіслаў Кішка падараваў асноўную яго частку (на правым беразе р. Бярэзіна) з навакольнымі вёскамі Дамашы і Таргуны капітулу жамойцкага біскупства. Левабярэжную частку Докшыц у сярэдзіне XVIII ст. набыў у спадкаемцаў Кішкаў менскі кашталян Юдзінскі, які потым прадаў яе Антонію Гутаровічу.


У час вайны (1654—1667) Докшыцы моцна пацярпелі. У 1655 г. праз беларускія землі па лініі Слуцк-Мінск-Докшыцы-Дзісна планавалася правесці мяжу паміж Масквой і Швецыяй, але маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч адмовіўся ад прапановы шведскага боку. У Паўночную вайну (1700—1721) Докшыцы ў 1708 г. апынуліся на шляху руху шведскага корпуса генерала А. Левенгаўпта. Шведы спалілі мястэчка і касцёл. У 1745 г. пачалося будаўніцтва новага касцёла (асвячоны у 1753 г.), пры якім у 1781 г. са згоды Папы Рымскага Пія VI пачало працаваць брацтва св. Тройцы.



У складзе Расійскай імперыі |


Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Докшыцы былі далучаны да Расійскай імперыі, сталі цэнтрам Докшыцкага павета. У 1795 г. яны атрымалі статус горада, 22 студзеня 1796 — герб: у зялёным полі два ўзгоркі, на якіх ляжаць збаны, з іхніх гарлавін цякуць сярэбраныя крыніцы, якія адзначаюць рэкі Вілію і Бярэзіну. З 1797 Докшыцы ў складзе Барысаўскага павета Мінскай губерні, заштатны горад, які хутка зноў стаў называцца мястэчкам. Уладанні жамойцкага біскупства, канфіскаваныя расійскім урадам, былі перададзены генерал-маёру расійскіх войск В. Мілашэвічу.


У 1800 г. мястэчка налічвала 152 двары, з якіх Мілашэвічу належалі 106 (35 хрысціянскіх і 71 яўрэйскіх), 42 двары (у тым ліку 12 яўрэйскіх) складалі частку ўдавы Людвігі Гутаровічавай і называліся Докшыцкай Слабадой. Яшчэ 4 двары былі заселены чыншавай шляхтай і належалі плябаніі мясцовага касцёла. Усяго насельніцтва складала 1118 чал. (507 мужчын і 611 жанчын). У мястэчку існавалі яўрэйская школа і 2 уніяцкія царквы (па адной у частках Мілашэвіча і Гутаровічавай), якія ў 1843 г. былі ператвораны ў праваслаўныя. У Докшыцах штогод праводзіўся кірмаш у дзень Святой Тройцы, у Докшыцкай Слабадзе — у дзень Узвіжання Святога Крыжа.




Сядзіба. А. Адам, 1812


Маёнтак Мілашэвіча ахопліваў шэраг навакольных вёсак (Валасатку, Вецяры, Плітніцу, Таргуны і інш.). Пазней ён быў вернуты ў скарб. У 1812 г. скарбавая частка мястэчка налічвала 99 двароў. Докшыцкая Слабада (Лісоўшчына) была ў той час уласнасцю Ігнацыя і Бенядзікта Пяткевічаў. У час вайны 1812 года праз Докшыцы ў ліпені прайшлі войскі віцэ-караля Італіі Я. Багарнэ, а ў кастрычніку — адступаючыя часткі корпуса генерала К. Ф. Врэдэ, якія разрабавалі мястэчка. У час паўстання 1830-31 у красавіку — маі 1831 г. каля Докшыц адбыліся баі вілейскіх паўстанцаў С. Радзішэўскага з царскімі войскамі.


У 1824 г. у мястэчку дзейнічала суконная майстэрня Давіда Шапіры. У ёй працавалі тры майстры і чатыры рабочыя, якія абслугоўвалі 2 ткацкія станкі. Д.Шапіру (купцу 3-й гільдыі) належалі ў Докшыцах 3 крамы. Пасля скасавання прыгоннага права ў 1861 г. Докшыцы сталі цэнтрам аднайменнай воласці. У 1863 г. тут была пабудавана новая праваслаўная царква на сродкі, адпушчаныя ўрадам. У склад прыхода акрамя праваслаўных вернікаў Докшыц уваходзілі жыхары навакольных вёсак Альхоўка, Валасатка, Дамашы, Загарані, Кожына, Козікі, Крыкуны, Лапуты, Лаці, Плітніца, Свіное, Таргуны, Туркі і Янкі.


У 1868 г. у Докшыцах пражывала 1613 жыхароў (801 мужчына і 812 жанчын), у тым ліку 310 праваслаўных, 241 католік, 12 магаметан, 1050 яўрэяў, сярод месцічаў — 62 рамеснікі; меліся 1 мураваны і 266 драўляных дамоў, мураваная царква, драўляны касцёл, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы, 22 лаўкі, 17 шынкоў, 3 бровары і паравы млын. У Докшыцах штотыднёва праходзілі кірмашы (больш значныя праводзіліся ў аўторак на масленічным тыдні і ў свята Прачыстай 15 жніўня), на якіх пераважна прадаваліся азімае і яравое збожжа, лён, буйная рагатая жывёла, коні розныя тавары і інш.


Да 1870-х гг. у Докшыцах дзейнічалі магістрат (Ратуша) і Дума (потым — гарадское спрошчанае кіраванне), у 2-й палове 19 ст. размяшчаліся валасное праўленне, кватэра прыстава 3-га стана Барысаўскага павета, паштовая станцыя, працавала народнае вучылішча. На працягу 19 ст. канчаткова сфармавалася вулічная сетка Докшыц (цэнтральныя Барысаўская, Даўгінаўская, Глыбоцкая і Полацкая вуліцы, да іх прымыкалі — Ветраная, Сянная, Татарская і інш.). У канцы 19 ст. ў Докшыцах пачалі дзейнасць пазыка-ашчаднае і пажарнае таварыствы.


Паводле перапісу (1897) у Докшыцах пражывала 3642 жыхары (у 1904 г. — 4103), сярод якіх 119 дваран, 6 святароў, 30 купцоў, 3124 мешчаніны, 337 сялян, 14 іншаземцаў. Па веравызнанні — 439 праваслаўных, 1 старавер, 361 католік, 4 пратэстанты, 75 магаметан, 2762 іўдзеі. Агульная пісьменнасць жыхароў складала 40,6 % (усяго па губерні — 17,8 %). У 1904 г. ў Докшыцах налічвалася 435 драўляных і 1 мураваны дамоў, 2 гасцініцы, 2 сукнавальні (працавалі 3 рабочыя), 1 аптэка і 2 аптэкарскія крамы. З 1902 у Докшыцах працавала 2-класнае пачатковае вучылішча (з 1907 — 4-класнае, з 1913 — вышэйшае пачатковае).


У пачатку XX ст. ў Докшыцах і наваколлі была вядома батлейка Патупчыка (асабліва папулярнымі з'яўляліся пастаноўкі «Мікіта» і «Земскі Арскі»).



Першая сусветная і Грамадзянская вайна |


У час 1-й сусветнай вайны Докшыцы былі прыфрантавым горадам (а ў верасні 1915 г. ненадоўга займаліся германскімі войскамі). У снежні 1917 г. у Докшыцах была ўсталявана савецкая ўлада. У лютым — лістападзе 1918 г. горад акупаваны германскім войскамі. У сакавіку 1918 г. Докшыцы ўваходзяць у склад абвешчанай БНР. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 гг. Докшыцы былі заняты польскімі войскамі.



У складзе Польскай Рэспублікі (1921—1939 гг.) |


Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921 да 17 верасня 1939 г. Докшыцы знаходзіліся ў складзе Польшчы, з'яўляліся цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.



Перыяд Беларускай ССР |


З 1939 г. Докшыцы ў складзе БССР, у Вілейскай вобласці, 3,6 тыс. жыхароў. 15 студзеня 1940 г. Докшыцы афіцыйна атрымалі статус горада, сталі цэнтрам раёна.



Другая сусветная вайна |


У 2-ю сусветную вайну Докшыцы з 9 ліпеня 1941 г. былі акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 4931 чал. У Докшыцах стаяў вайсковы гарнізон, які неаднаразова падвяргаўся нападу партызан. 29 мая 1942 г. было ліквідавана гета з 2653 чал. яўрэйскай нацыянальнасці[7]. Горад вызвалены 2 ліпеня 1944 г.



Пасляваенны перыяд |


У снежні 1962 — студзені 1965 гг. Докшыцы ўваходзілі ў склад Глыбоцкага раёна. У 1959 г. тут пражывала 2,1 тыс. жыхароў, у 1971 г. — 3,9 тыс.



Насельніцтва |







  • XVIII стагоддзе: 1800 — 1 118 чал.


  • XIX стагоддзе: 1868 — 1 613 чал.; 1897 — 3 642 чал, з іх паводле стану 119 шляхты, 6 духоўнага стану, 30 купцоў, 3 124 мяшчан, 337 сялян, 14 іншаземцаў; паводле веры 439 праваслаўных, 361 каталік, 1 старавер, 4 пратэстанты, 75 магаметанаў, 2 762 іўдзеі.


  • XX стагоддзе: 1904 — 4 103 чал.; 1921 — 3 004 чал.; 1939 — 3,6 тыс. чал.; 1959 — 2,2 тыс. чал.; 1971 — 3,9 тыс. чал.; 1991 — 7,2 тыс. чал.[8]; 1993 — 7,4 тыс. чал.[9]


  • XXI стагоддзе: 2004 — 7,0 тыс. чал.; 2006 — 6,9 тыс. чал.[10]; 2008 — 6 912 чал.; 2009 — 6 628 чал. (перапіс)[11]; 2016 — 6 906 чал.[12]; 2017 — 6 827 чал.[1]


Эканоміка |


Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.



  • КУВП «Докшыцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў»

  • Докшыцкі філіял ААТ «Лепельскі МКК»

  • Філіял «Докшыцкі хлебазавод» РУВП «Віцебскхлебпрам»


Транспарт |


Праз Докшыцы праходзяць аўтамабільныя дарогі Р3 (Лагойск — Глыбокае — граніца Латвіі), Р29 (Вушачы — Вілейка) і Р86 (Багушэўск (ад М8) — Лепель — Мядзел).


Места мае рэгулярнае аўтобуснае злучэнне з Мінскам, Віцебскам і інш.



Культура |


Дзейнічаюць гарадскі цэнтр культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі.



Адукацыя |


У Докшыцах працуюць 3 агульнаадукацыйныя школы, дзіцячая школа мастацтваў.



Мас-медыя |


У месце выдаецца раённая газета «Родныя вытокі».



Забудова |


Генеральны план Докшыц (1977) улічвае захаванне гістарычнага планавання. Асноўная тэрыторыя горада знаходзіцца на правым беразе Бярэзіны. Тут размяшчаецца адміністрацыйна-грамадскі цэнтр. Забудова пераважна 1-павярховая, ёсць групы 2—3-павярховых секцыйных будынкаў.



Турыстычная інфармацыя |


У Докшыцах дзейнічае дом рамёстваў (у колішняй драўлянай царкве Св. ап. Іаана Багаслова). Спыніцца можна ў гасцініцы «Докшыцы».



Славутасці |


  • Гістарычная забудова (XVIII — пач. XX стст.; фрагменты)

  • Касцёл Найсв. Тройцы (1994)

  • Млыны (1920-я)

  • Могілкі: польскія ваенныя часоў вайны 1920 р., яўрэйскія, каталіцкія, татарскія (Мізар), праваслаўныя

  • Драўляная мячэць (1925), сёння мае значна перабудаваны выгляд

  • Сядзіба Мікульскіх (XIX ст.)


  • Свята-Пакроўская царква (1900—1903)

  • Св. Апостала Іаана Багаслова (1863)

  • Брацкая магіла (1941—1944 гады), пл. Палявога, у скверы - Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000424шыфр 213Д000424

  • Помнік Герою Савецкага Саюза Аляксандру Іванавічу Чарнышу (1917—1944)[13]


Страчаная спадчына |


  • Капліцы могілкавыя: каталіцкая (XVIII ст.), праваслаўная

  • Касцёл Найсв. Тройцы (1608)

  • Сінагога

  • Сядзіба

  • Царква Св. Казьмы і Дзям'яна (грэка-каталіцкая; XVІ ст.)


Галерэя |



Вядомыя асобы |



  • Карл Лупіновіч (1891—1937?), каталіцкі святар, удзельнік беларускага хрысціянскага руху


  • Віктар Пятровіч Маркавец, беларускі жывапісец


Гл. таксама |


  • Гарады Віцебскай вобласці

  • Гарады Беларусі


Зноскі |




  1. 1,01,11,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.


  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).


  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 104.


  4. Версія: чаму Глыбокае і Беразвечча маюць такія назовы?. Westki.info (28 лістапада 2010).


  5. Докшыцкі раён (руск.) . Витебский областной исполнительный комитет (28 лістапада 2010).


  6. В. Насевіч. У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.


  7. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.


  8. Докшицы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.


  9. Вячаслаў Насевіч. Докшыцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 267.


  10. Докшицы // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9


  11. Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь


  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.


  13. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 239.



Літаратура |


  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.— 750 с. : іл.


  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.


  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.


  • Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.

  • Dokszyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 93.


Спасылкі |



  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Докшыцы

  • Геаграфічныя звесткі па тэме Докшыцы на OpenStreetMap


  • м. Докшыцы на Radzima.org


  • м. Докшыцы на Westki.info


  • Докшыцы на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць









Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Докшыцы&oldid=3326316"










Навігацыя


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.476","walltime":"0.780","ppvisitednodes":"value":6435,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":93296,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":21345,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":20,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":4,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":19928,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":2,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 652.182 1 -total"," 47.43% 309.332 1 Шаблон:НП-Беларусь"," 18.26% 119.058 31 Шаблон:Wikidata"," 18.12% 118.163 2 Шаблон:Wikidata-coords"," 17.00% 110.873 36 Шаблон:НП/"," 11.81% 77.029 2 Шаблон:На_карце"," 10.83% 70.650 1 Шаблон:Reflist"," 9.15% 59.681 1 Шаблон:Картка/сцяг_і_герб"," 6.73% 43.916 2 Шаблон:Concat"," 4.74% 30.900 15 Шаблон:Колер"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.166","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2487117,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Loaded datatype wikibase-item of P206 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1252","timestamp":"20190404111357","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":149,"wgHostname":"mw1329"););FpZKxg
Aqr 6X5ZjsxnD8DWIrWvCw

Popular posts from this blog

How to create a command for the “strange m” symbol in latex? Announcing the arrival of Valued Associate #679: Cesar Manara Planned maintenance scheduled April 23, 2019 at 23:30 UTC (7:30pm US/Eastern)How do you make your own symbol when Detexify fails?Writing bold small caps with mathpazo packageplus-minus symbol with parenthesis around the minus signGreek character in Beamer document titleHow to create dashed right arrow over symbol?Currency symbol: Turkish LiraDouble prec as a single symbol?Plus Sign Too Big; How to Call adfbullet?Is there a TeX macro for three-legged pi?How do I get my integral-like symbol to align like the integral?How to selectively substitute a letter with another symbol representing the same letterHow do I generate a less than symbol and vertical bar that are the same height?

Българска екзархия Съдържание История | Български екзарси | Вижте също | Външни препратки | Литература | Бележки | НавигацияУстав за управлението на българската екзархия. Цариград, 1870Слово на Ловешкия митрополит Иларион при откриването на Българския народен събор в Цариград на 23. II. 1870 г.Българската правда и гръцката кривда. От С. М. (= Софийски Мелетий). Цариград, 1872Предстоятели на Българската екзархияПодмененият ВеликденИнформационна агенция „Фокус“Димитър Ризов. Българите в техните исторически, етнографически и политически граници (Атлас съдържащ 40 карти). Berlin, Königliche Hoflithographie, Hof-Buch- und -Steindruckerei Wilhelm Greve, 1917Report of the International Commission to Inquire into the Causes and Conduct of the Balkan Wars

“Whose” combined with “all”, “every” etc Announcing the arrival of Valued Associate #679: Cesar Manara Planned maintenance scheduled April 17/18, 2019 at 00:00UTC (8:00pm US/Eastern)Proper way to handle plurals with “whose”Is a sentence always grammatically incorrect if it has no verb?What’s wrong with “… enforce that …”“Every” being used instead of “ever”?“We're all each other has”Everyone vs every one vs allRight way to use transition “above all”“Which” instead of “whose” for inanimate objectsCan the relative pronoun “whose” be replaced by “of whom/which” in relative clauses?'all the following are' OR 'the following are all'