Skip to main content

Докшыцы Зьмест Назва | Гісторыя | Насельніцтва | Забудова | Эканоміка | Транспарт | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Месты-сябры | Асобы | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню54°53′40″ пн. ш. 27°45′35″ у. д. / 54.89444° пн. ш. 27.75972° у. д. / 54.89444; 27.7597254°53′40″ пн. ш. 27°45′35″ у. д. / 54.89444° пн. ш. 27.75972° у. д. / 54.89444; 27.75972Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаВэрсія: чаму Глыбокае і Беразьвечча маюць такія назовы?Westki.infoДокшыцкі раёнВитебский областной исполнительный комитетУ складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай93Перепись населения — 2009. Витебская областьНасельніцтваДокшицкий районный исполнительный комитетЧисленность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаЧисленность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа93Докшыцым. Докшыцым. ДокшыцыДокшыцыПрыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасцьррр

Докшыцы


местаБеларусіБярэзіныДокшыцкага раёнуВіцебскай вобласьціВіцебскуПараф’янаўМаладэчнаПолацакВялейкуГлыбокаеЛепельБягомельмястэчкаМеншчыныцарква Яна БагасловаВ. ЖучкевічаТ. КашкурэвічаПеруномкельцкагавялікіх князёўлацінеВітаўтаВільніВойцех МанівідмястэчкаМанівідаўРадзівілаўГальшанскіхКішкаўПацаўОсьцікаўСангушкаўЖамойцкага біскупстваЮдзіцкіхГутаровічаўМенскага паветуМенскага ваяводзтваІнфлянцкай вайныСтэфана БаторыяПолаччынымаскоўскіхСтаніслаў КішкаВялікую Паўночную вайнудругога падзелу Рэчы ПаспалітайРасейскай імпэрыіместамескага гербуВайну 1812 годувызвольнага паўстаньняволасьцімураўёўкуПершай сусьветнай вайныТрэцяй Устаўной граматайБеларускай Народнай РэспублікіБеларускай ССРРыскай мірнай дамовы 1921 годуПольскай РэспублікіДзісенскага паветуВіленскага ваяводзтваБССРВялейскай вобласьціГлыбоцкага раёнуДругую сусьветную вайнуЦарквамураўёўкаЦарква Яна БагасловаЛагойскГлыбокаеграніцаЛатвііВушачыВялейкаБагушэўскЛепельМядзелМенскамВіцебскамПакроўская царквамураўёўкаCommons-logo.svg












Докшыцы




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку























Докшыцы

трансьліт. Dokšycy

Вуліца ў цэнтры места
Вуліца ў цэнтры места






Coat of Arms of Dokšycy, Belarus.svg

Flag of Dokšycy and Dokšycy Rajon.svg

Герб Докшыцаў

Сьцяг Докшыцаў

Першыя згадкі:
1407

Краіна:

Беларусь

Вобласьць:

Віцебская

Раён:

Докшыцкі

Насельніцтва:
6954 чал. (2018)[1]

Часавы пас:

UTC+3

Тэлефонны код:
+375 2157

Паштовы індэкс:
211720

Нумарны знак:
2

Геаграфічныя каардынаты:

54°53′40″ пн. ш. 27°45′35″ у. д. / 54.89444° пн. ш. 27.75972° у. д. / 54.89444; 27.75972Каардынаты: 54°53′40″ пн. ш. 27°45′35″ у. д. / 54.89444° пн. ш. 27.75972° у. д. / 54.89444; 27.75972



Докшыцы на мапе Беларусі ±




Докшыцы

Докшыцы

Докшыцы






Докшыцы

Докшыцы

Докшыцы







Commons-logo.svgГалерэя здымкаў у Вікісховішчы

http://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/

До́кшыцы — места ў Беларусі, у вярхоўі ракі Бярэзіны. Адміністрацыйны цэнтар Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6954 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 200 км ад Віцебску, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янаў (лінія Маладэчна — Полацак). Аўтамабільныя дарогі на Вялейку, Глыбокае, Лепель і Бягомель.


Докшыцы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захавалася драўляная царква Яна Багаслова, помнік архітэктуры XIX ст.




Зьмест





  • 1 Назва


  • 2 Гісторыя

    • 2.1 Вялікае Княства Літоўскае


    • 2.2 Пад уладай Расейскай імпэрыі


    • 2.3 Найноўшы час



  • 3 Насельніцтва

    • 3.1 Дэмаграфія


    • 3.2 Адукацыя


    • 3.3 Культура


    • 3.4 Мас-мэдыя



  • 4 Забудова

    • 4.1 Плян


    • 4.2 Вуліцы і пляцы



  • 5 Эканоміка


  • 6 Транспарт


  • 7 Турыстычная інфармацыя

    • 7.1 Інфраструктура


    • 7.2 Славутасьці


    • 7.3 Страчаная спадчына



  • 8 Галерэя


  • 9 Месты-сябры


  • 10 Асобы


  • 11 Крыніцы


  • 12 Літаратура


  • 13 Вонкавыя спасылкі




Назва |


Існуе некалькі тлумачэньняў тапоніму «Докшыцы». Паводле географа В. Жучкевіча, ён мае балцкае паходжаньне[2] і, на думку Т. Кашкурэвіча, мае зьвязак з богам Перуном[3]. Таксама існуе меркаваньне, што назва паселішча ўтварылася ад кельцкага «док» — месца малацьбы[4].


У прывілеях вялікіх князёў (на лаціне) ўпамінаюцца як Doxiczane[5].



Гісторыя |


Асноўны артыкул: Гісторыя Докшыцаў


Вялікае Княства Літоўскае |




Абраз Мадонны з Докшыцаў


Першы пісьмовы ўпамін пра Докшыцы зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Вітаўта, выдадзенай 13 студзеня 1407 году ў Вільні. У ёй намесьнік віленскі Войцех Манівід атрымаў пацьверджаньне на сёлы і сялянаў-даньнікаў у Харэцкай воласьці, сярод якіх называюцца даньнікі «доксычане» (doxyczane)[6].


На мяжы XVI—XVІI стагодзьдзяў Докшыцы атрымалі статус мястэчка. У розныя часы аднайменны маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Манівідаў, Радзівілаў, Гальшанскіх, Кішкаў, Пацаў, Осьцікаў, Сангушкаў, капітулы Жамойцкага біскупства, Юдзіцкіх, Гутаровічаў[7].


Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Докшыцы ўвайшлі ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1575 годзе ваколіцы мястэчка сталі адной з асноўных апорных базаў Стэфана Баторыя пры вызваленьні Полаччыны ад маскоўскіх захопнікаў.


У 1608 годзе Станіслаў Кішка заснаваў у Докшыцаў касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, пры якім з 1781 году пачаў дзейнічаць невялікі кляштар[8]. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 годзе мястэчка спалілі швэды.



Пад уладай Расейскай імпэрыі |





Герб, 1843 г.




Сядзіба. А. Адам, 1812 г.


У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Докшыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету (з 1797 году — цэнтар воласьці Барысаўскага павету). У 1795 годзе паселішча атрымала статус места. 22 студзеня 1796 году адбылося зацьверджаньне мескага гербу: «у зялёным полі два ўзгоркі, на якіх ляжаць збаны, зь іхніх гарлавін выцякаюць срэбныя крыніцы»[9]. На 1800 год у Докшыцах было 152 двары, зь якіх Мілашэвічу належалі 106 (35 хрысьціянскіх і 71 юдэйскі), 42 двары (у тым ліку 12 юдэйскіх) складалі частку ўдавы Людвігі Гутаровіч і называліся Докшыцкай Слабадой. У мястэчку існавалі 2 царквы і юдэйская малітоўная школа. У Докшыцах штогод праводзіўся кірмаш у дзень Сьвятой Тройцы, у Докшыцкай Слабадзе — у дзень Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.




Плян места, 1836 г.


У Вайну 1812 году праз Докшыцы ў ліпені прайшлі войскі віцэ-караля Італіі Я. Багарнэ, а ў кастрычніку — часткі корпусу генэрала К. Ф. Врэдэ, якія разрабавалі мястэчка. У 1824 годзе ў Докшыцах дзейнічала суконная майстэрня Давіда Шапіры. У час вызвольнага паўстаньня ў красавіку — траўні 1831 году каля Докшыцаў адбыліся баі вялейскіх паўстанцаў С. Радзішэўскага з расейскімі карнікамі.


Па скасаваньні прыгоннага права ў 1861 годзе Докшыцы сталі цэнтрам аднайменнай воласьці. У 1863 годзе тут збудавалі новую царкву-мураўёўку. У 1868 годзе ў Докшыцах быў 1 мураваны і 266 драўляных дамоў, мураваная царква, драўляны касьцёл, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, 22 крамы, 17 шынкоў, 3 бровары і паравы млын. У мястэчку штотыднёва праходзілі таргі (больш значныя праводзіліся ў аўторак на масьленічным тыдні і ў сьвята Прачыстай 15 жніўня). У XIX ст. канчаткова сфармавалася вулічная сетка Докшыцаў (цэнтральныя Барысаўская, Даўгінаўская, Глыбоцкая і Полацкая вуліцы, да іх прымыкалі — Ветраная, Сянная, Татарская і іншыя). У канцы XIX ст. у Докшыцах пачалі дзейнасьць пазыка-ашчаднае і пажарнае таварыствы.




Касьцёл, малюнак да 1918 г.


З 1902 году ў Докшыцах працавала 2-клясная пачатковая вучэльня (з 1907 году — 4-клясная, з 1913 году — вышэйшая пачатковая). У 1904 годзе ў мястэчку было 435 драўляных і 1 мураваны дамоў, 2 гасьцініцы, 2 сукнавальні (працавалі 3 рабочыя), 1 аптэка і 2 аптэкарскія крамы. У час Першай сусьветнай вайны Докшыцы былі прыфрантавым местам (у верасьні 1915 году іх ненадоўга займалі нямецкія войскі), у 1918 годзе — места зноў занялі нямецкія войскі.



Найноўшы час |


25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Докшыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[10].


З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 году Докшыцы займалі польскія войскі, пазьней бальшавікі, потым зноў палякі. Згодна з умовамі Рыскай мірнай дамовы 1921 году Докшыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час у месьце быў 491 будынак.


У 1939 годзе Докшыцы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году сталі цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці (у 1962—1965 гадох былі ў складзе Глыбоцкага раёну). У Другую сусьветную вайну з 9 ліпеня 1941 году да 2 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.



Насельніцтва |



Дэмаграфія |







  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 1118 чал.


  • XIX стагодзьдзе: 1868 год — 1613 чал.; 1881 год — 5,6 тыс. чал.[11]; 1897 год — 3642 чал, зь іх паводле стану 119 шляхты, 6 духоўнага стану, 30 купцоў, 3124 мяшчанаў, 337 сялянаў, 14 іншаземцаў; паводле веры 439 праваслаўных, 361 каталік, 1 старавер, 4 пратэстанты, 75 магамэтанаў, 2762 юдэі.


  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 4103 чал.; 1921 год — 3004 чал.; 1939 год — 3,6 тыс. чал.; 1959 год — 2,2 тыс. чал.; 1971 год — 3,9 тыс. чал.; 1991 год — 7,2 тыс. чал.; 1993 год — 7,4 тыс. чал.[8]; 1997 год — 7,4 тыс. чал.[12]


  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 7,0 тыс. чал.; 2006 год — 6,9 тыс. чал.[13]; 2008 год — 6912 чал.; 2009 год — 6628 чал.[14] (перапіс); 1 студзеня 2010 году — 6,6 тыс. чал.[15]; 2016 год — 6906 чал.[16]; 2017 год — 6827 чал.[17]; 2018 год — 6954 чал.[1]


Адукацыя |


У Докшыцах працуюць 3 агульнаадукацыйныя школы, дзіцячая школа мастацтваў.



Культура |


Дзейнічаюць мескі цэнтар культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі.



Мас-мэдыя |


У месьце выдаецца раённая газэта «Родныя вытокі».



Забудова |



Плян |


Генэральны плян Докшыцаў (1977 год) улічвае захаваньне гістарычнай структуры паселішча. Асноўная тэрыторыя места знаходзіцца на правым беразе Бярэзіны. Тут разьмяшчаецца адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар. Забудова пераважна 1-павярховая, ёсьць групы 2—3-павярховых сэкцыйных будынкаў.



Вуліцы і пляцы |






































Афіцыйная назваГістарычная назва
Былыя назвы
Гайдара вуліца
Ветраная вуліца

Дзяржынскага вуліца
Татарская вуліца

Інтэрнацыянальная вуліца
Дзікая вуліца

Карла Маркса вуліца
Параф’янаўская вуліца

Максіма Горкага вуліца
Полацкая вуліца
Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Ленінская вуліца
Барысаўская вуліца
Аляксандраўская вуліца
Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Палявога плошча
Рынак пляц

Піянэрская вуліца
Блонская вуліца

Пушкіна вуліца
Даўгінаўская вуліца
Чвартакаў вуліца
Варашылава вуліца
Савецкая вуліца
Глыбоцкая вуліца
Віленская вуліца

Чарняхоўскага вуліца
Граніца вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Польная і Рынкавая вуліцы[18].



Эканоміка |


Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.



Транспарт |


Праз Докшыцы праходзяць аўтамабільныя дарогі Р3 (Лагойск — Глыбокае — граніца Латвіі), Р29 (Вушачы — Вялейка) і Р86 (Багушэўск (ад М8) — Лепель — Мядзел).


Места мае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь Менскам, Віцебскам і інш.



Турыстычная інфармацыя |



Інфраструктура |


У Докшыцах дзейнічае дом рамёстваў (у колішняй царкве Сьвятога Апостала Яна Багаслова). Спыніцца можна ў гасьцініцы «Докшыцы».



Славутасьці |


  • Забудова гістарычная (XVІІI — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)

  • Млыны (1920-я)

  • Могілкі: польскія вайсковыя часоў вайны 1920 году, каталіцкія, праваслаўныя, татарскія (Мізар), юдэйскія

  • Мячэт (1925)

  • Сядзіба Мікульскіх (XIX ст.)


  • Царква Покрыва Багародзіцы (1900—1903; мураўёўка)


  • Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1863)


Страчаная спадчына |


  • Капліцы могілкавыя: рымска-каталіцкая (XVIII ст.), праваслаўная

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1608)

  • Сынагога

  • Сядзіба

  • Царква Сьвятых Космы і Даміяна (XVІ ст.)


Галерэя |



Месты-сябры |



Асобы |



  • Карл Лупіновіч (1891—1937) — каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху


  • Віктар Маркавец (1947—2013) — мастак


  • Валеры Собаль (нар. 1955) — навуковец-фізык


  • Яўген Таргонскі (нар. 1953) — навуковец-матэматык


  • Надзея Хадасевіч-Лежэ (1904—1983) — мастачка


Крыніцы |


  1. ^ абвЧисленность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь


  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 104.


  3. ^ Вэрсія: чаму Глыбокае і Беразьвечча маюць такія назовы?. Westki.info. Праверана 28 лістапада 2010 г.


  4. ^ Докшыцкі раён(рас.). Витебский областной исполнительный комитет. Праверана 28 лістапада 2010 г.


  5. ^ В. Насевіч. У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.


  6. ^ Насевіч В. Докшыцы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 592.


  7. ^ Насевіч В. Докшыцы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 593.

  8. ^ абНасевіч В. Докшыцы // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 267.


  9. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.


  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.


  11. ^ Jelski A. Dokszyce // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 93.


  12. ^ БЭ. Т. 6. — Менск, 1998. С. 178.


  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.


  14. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь


  15. ^ Насельніцтва(рас.). Докшицкий районный исполнительный комитет. Праверана 22 ліпеня 2011 г.


  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь


  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь


  18. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 19.



Літаратура |



  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0


  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.— 750 с. : іл.


  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.


  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.


  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 93.


Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgДокшыцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • м. Докшыцы на Radzima.org


  • м. Докшыцы на Westki.info


  • Докшыцы на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць





Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Докшыцы&oldid=2036615»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.764","walltime":"1.478","ppvisitednodes":"value":22198,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":273358,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":168879,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":31,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":3,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":35578,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":2,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 1287.304 1 -total"," 42.13% 542.332 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь"," 41.65% 536.107 1 Шаблён:Населены_пункт"," 24.78% 319.010 33 Шаблён:Населены_пункт/Элемэнт"," 18.05% 232.317 39 Шаблён:Першы_непусты"," 10.11% 130.196 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Тэлефонны_код"," 9.68% 124.565 3 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Сьпіс_тэлефонных_кодаў"," 8.71% 112.142 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 8.21% 105.661 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"," 8.17% 105.185 5 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.055","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2039741,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1331","timestamp":"20190325152326","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0414u043eu043au0448u044bu0446u044b","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%BE%D0%BA%D1%88%D1%8B%D1%86%D1%8B","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q954618","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q954618","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-05-10T05:29:31Z","dateModified":"2019-01-21T17:31:42Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/f4/Dokshytsy_town.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":156,"wgHostname":"mw1320"););

Popular posts from this blog

How to create a command for the “strange m” symbol in latex? Announcing the arrival of Valued Associate #679: Cesar Manara Planned maintenance scheduled April 23, 2019 at 23:30 UTC (7:30pm US/Eastern)How do you make your own symbol when Detexify fails?Writing bold small caps with mathpazo packageplus-minus symbol with parenthesis around the minus signGreek character in Beamer document titleHow to create dashed right arrow over symbol?Currency symbol: Turkish LiraDouble prec as a single symbol?Plus Sign Too Big; How to Call adfbullet?Is there a TeX macro for three-legged pi?How do I get my integral-like symbol to align like the integral?How to selectively substitute a letter with another symbol representing the same letterHow do I generate a less than symbol and vertical bar that are the same height?

Българска екзархия Съдържание История | Български екзарси | Вижте също | Външни препратки | Литература | Бележки | НавигацияУстав за управлението на българската екзархия. Цариград, 1870Слово на Ловешкия митрополит Иларион при откриването на Българския народен събор в Цариград на 23. II. 1870 г.Българската правда и гръцката кривда. От С. М. (= Софийски Мелетий). Цариград, 1872Предстоятели на Българската екзархияПодмененият ВеликденИнформационна агенция „Фокус“Димитър Ризов. Българите в техните исторически, етнографически и политически граници (Атлас съдържащ 40 карти). Berlin, Königliche Hoflithographie, Hof-Buch- und -Steindruckerei Wilhelm Greve, 1917Report of the International Commission to Inquire into the Causes and Conduct of the Balkan Wars

Чепеларе Съдържание География | История | Население | Спортни и природни забележителности | Културни и исторически обекти | Религии | Обществени институции | Известни личности | Редовни събития | Галерия | Източници | Литература | Външни препратки | Навигация41°43′23.99″ с. ш. 24°41′09.99″ и. д. / 41.723333° с. ш. 24.686111° и. д.*ЧепелареЧепеларски Linux fest 2002Начало на Зимен сезон 2005/06Национални хайдушки празници „Капитан Петко Войвода“Град ЧепелареЧепеларе – народният ски курортbgrod.orgwww.terranatura.hit.bgСправка за населението на гр. Исперих, общ. Исперих, обл. РазградМузей на родопския карстМузей на спорта и скитеЧепеларебългарскибългарскианглийскитукИстория на градаСки писти в ЧепелареВремето в ЧепелареРадио и телевизия в ЧепелареЧепеларе мами с родопски чар и добри пистиЕвтин туризъм и снежни атракции в ЧепелареМестоположениеИнформация и снимки от музея на родопския карст3D панорами от ЧепелареЧепелареррр